Сёння гадавіна смерці беларускай мастачкі Ніны Маргаевай
Вечная ёй памяць і спачын душы ў Божым святле.
Заўтра (13.05) ў нашай віленскай капліцы па адрасе Bokšto gatvė 4 у 19:00 будзе адслужана паніхіда ў яе памяць. Запрашаем далучыцца да малітвы.
Ніна Маргаева нарадзілася ў 1984 годзе. У 2007 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці «народныя рамёствы» (спецыялізацыя — кераміка).
Яшчэ ў падлеткавым узросце яна пачала актыўна ўдзельнічаць у мастацкіх выставах і пленэрах. У Мінску Ніна заснавала дзіцячую мастацкую студыю PLOT, а пазней адкрыла ўласную майстэрню, дзе на працягу сямі гадоў працавала з дзецьмі і дарослымі.
Пасля падзей 2020 года Ніна Маргаева падпісала «Адкрыты ліст дзеячаў культуры і мастацтва супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў».
Пасля гэтага на мастачку пачаўся ціск, і ў чэрвені 2022 года яна была вымушана пакінуць Беларусь разам з сынам. У Варшаве Ніна заснавала новы творчы праект Glieba.
У студзені 2023 года ў Варшаве ў яе дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз (БАС) — невылечнае на сёння захворванне.