Сёння, 7 траўня — свята Жыровіцкай іконы Божай Маці
Запрашаем на святочную Літургію ў 18.30 у нашай царкве па адрасу Bokšto gatvė 4!
Заўтра таксама будзем святкаваць памяць апостала Яна Багаслова, велікапакутніцы Ірыны, і свята сярэдзіны Пяцідзесятніцы.
Жыровіцкая ікона ўваходзіць у лік 100 найважнейшых праваслаўных абразоў свету. Гэта — самая маленькая з ушанаваных ікон Багародзіцы.
Паводле падання, ікона аб’явілася ў 1470 годзе ў лесе каля вёскі Жыровічы (цяпер мястэчка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці), што належыла шляхцічу і скарбніку ВКЛ Аляксандру Солтану. Пастухі заўважылі яркае святло на галінах грушы, што расла над крыніцай. На дрэве яны ўбачылі зіхоткую ікону Маці Божай і занеслі яе Солтану. Той загадаў збудаваць драўляную каплічку, а Жыровічы хутка сталі месцам паломніцтва.
Праз некалькі дзесяцігоддзяў святыня згарэла, а абраз знік. Святары, што прыйшлі на месца, знайшлі на камені некранутую ікону, перад якой гарэла свечка.
У 1613 годзе тагачасны ўладальнік Жыровіч Ян Мялешка збудаваў у мястэчку мураваную царкву і кляштар, куды запрасіў базыліян.
19 верасня 1730 года Жыровіцкая ікона была ўрачыста каранавана папскімі каронамі. Залатыя кароны з каштоўнымі камянямі ахвяравала княгіня Ганна Сангушка.
Праславіліся тры выявы іконы: арыгінал з Жыровіч, фрэска ў рымскай царкве Св. Сяргея і Вакха, а таксама мастацкая копія фрэскі, якая цяпер знаходзіцца ў слонімскім касцёле Святога Андрэя.
У 1839 годзе царскім указам святыня з абразом была перададзена праваслаўнай царкве.

«Дапамогі ад Цябе патрабуючымі не грэбуй, Уладычыца, і міласэрдзя глыбіню адкрый усім, хто прыходзіць да гаючаноснай іконы Тваёй. Журботы нашыя жыццёвыя спатолі, Усяшчодрая, і з юдолі гэтай тужлівай да радасці вечнай верных Тваіх перавядзі; бо ў Табе ўсе маем надзею і ўмацаванне, міласці крыніцу, пакроў і збаўленне душ нашых».
Заўтра таксама будзем святкаваць памяць апостала Яна Багаслова, велікапакутніцы Ірыны, і свята сярэдзіны Пяцідзесятніцы.
Жыровіцкая ікона ўваходзіць у лік 100 найважнейшых праваслаўных абразоў свету. Гэта — самая маленькая з ушанаваных ікон Багародзіцы.
Паводле падання, ікона аб’явілася ў 1470 годзе ў лесе каля вёскі Жыровічы (цяпер мястэчка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці), што належыла шляхцічу і скарбніку ВКЛ Аляксандру Солтану. Пастухі заўважылі яркае святло на галінах грушы, што расла над крыніцай. На дрэве яны ўбачылі зіхоткую ікону Маці Божай і занеслі яе Солтану. Той загадаў збудаваць драўляную каплічку, а Жыровічы хутка сталі месцам паломніцтва.
Праз некалькі дзесяцігоддзяў святыня згарэла, а абраз знік. Святары, што прыйшлі на месца, знайшлі на камені некранутую ікону, перад якой гарэла свечка.
У 1613 годзе тагачасны ўладальнік Жыровіч Ян Мялешка збудаваў у мястэчку мураваную царкву і кляштар, куды запрасіў базыліян.
19 верасня 1730 года Жыровіцкая ікона была ўрачыста каранавана папскімі каронамі. Залатыя кароны з каштоўнымі камянямі ахвяравала княгіня Ганна Сангушка.
Праславіліся тры выявы іконы: арыгінал з Жыровіч, фрэска ў рымскай царкве Св. Сяргея і Вакха, а таксама мастацкая копія фрэскі, якая цяпер знаходзіцца ў слонімскім касцёле Святога Андрэя.
У 1839 годзе царскім указам святыня з абразом была перададзена праваслаўнай царкве.
Жыровічы — сьвяты для нас куточак,
гдзе цэрквы ў неба вежы узьнялі.
На дрэве Маці Божай абразочак —
благаслаўленьне для маёй зямлі.
Ларыса Геніюш (1981)