Вельмі добрая навіна!Наш бацюшка Аляксандр Кухта ўспомніў маладосць, свае навыкі праграмавання і нап…

Вельмі добрая навіна!

Наш бацюшка Аляксандр Кухта ўспомніў маладосць, свае навыкі праграмавання і напісаў мабільны дадатак для прыхода.

Праз яго можна падаць запіскі аб здароўі і за спачын вашых блізкіх, сяброў і знаёмых з любой кропкі свету. Таксама там ёсць зручны памяннік, каб захоўваць спісы і потым адпраўляць іх у адзін клік.

Што будзе з гэтымі запіскамі далей? Нашы святары Георгій Рой і Аляксандр Кухта памянуць іх падчас літургіі. У момант, калі гэта адбудзецца, дадатак дашле вам паведамленне.

Глабальны жа сэнс усёй гэтай працы — не проста паказаць уменні айца Аляксандра, а з’яднаць беларусаў з усяго свету. Таму, калі ласка, карыстайцеся і распаўсюджвайце спасылкі паўсюль.

Тут можна спампаваць прыкладанне для Android (даступна ва ўсім свеце):
https://play.google.com/store/apps/details?id=com.aliaksandrkukhta.prayernote

Вось тут версія для iPhone:
https://apps.apple.com/app/id6759536205
Пакуль яна даступная ва ўсіх краінах свету, акрамя Еўрапейскага саюза (але ў Беларусі ўжо можна карыстацца). Зараз ідзе працэс праверкі на адпаведнасць заканадаўству ЕС. Спадзяёмся вырашыць гэта ў бліжэйшы час і прыйсці да вас з радаснай навіной.

Маліцеся за блізкіх разам з намі, пампуйце дадатак і расказвайце пра яго ўсім!

Любім і абдымаем, вашы бацюшкі.

Запіскі – Apps on Google Play

Submit notes online conveniently