26 сакавіка 1932 года ў Пінску спачыў Зыгмунт Лазінскі — першы біскуп Пінскай дыяцэзіі і першы біскуп у гісторыі Касцёла, што правёў беларускамоўную імшу
Нарадзіўся 5 чэрвеня 1870 года пад Навагрудкам. Скончыў семінарыю і духоўную рыма-каталіцкую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, дзе потым выкладаў. Святарскія пасвячэнні атрымаў у 1895 годзе. Быў двойчы адхілены ад служэння з-за канфлікту з царкоўнымі ўладамі.
У 1905 годзе стаў пробашчам мінскага кафедральнага сабора. Выкладаў у духоўнай акадэміі і суправаджаў біскупа Яна Цепляка падчас візітацый парафій. У 1917 годзе прызначаны біскупам Мінскай архідыяцэзіі, з 1918 займаў кафедру.
Актыўна спрыяў упраўленню беларускай мовы ў Касцёле. 6 снежня 1918 года разам з Фабіянам Абрантовічам правёў першае беларускамоўнае багаслужэнне ў Мінску. Заснаваў беларускую каталіцкую семінарыю, якая з Мінска была перанесена ў Навагрудак, а пасля ў Пінск.
У 1920 годзе быў арыштаваны бальшавікамі і 11 месяцаў правёў у Бутырскай турме ў Маскве. Пасля вызвалення пераехаў у Заходнюю Беларусь.
28 кастрычніка 1925 года прызначаны першым біскупам навастворанай Пінскай дыяцэзіі. Пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла ў Пінску.
У 2017 годзе «Садружнасць Палесся» заклікала завяршыць працэс яго беатыфікацыі.