Дзяды – старадаўні памінальны дзень Беларусаў! Па праваслаўным календары Дзяды прыпадаюць на СУБОТУ …

Дзяды – старадаўні памінальны дзень Беларусаў!
Па праваслаўным календары Дзяды прыпадаюць на СУБОТУ 28-е КАСТРЫЧНІКА. У гэты дзень будзем служыць заўпакойную літургію.

У НЯДЗЕЛЮ 29-ша КАСТРЫЧНІКА на Літургіі будзем памінаць “РАСТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ”, а таксама УСІХ АХВЯР бязбожнага камуністычнага рэжыму. На заўпакойнай літургійнай малітве будзем чытаць іх імёны.
На паслялітургійнай сябрыне пачытаем вершы забітых саветамі паэтаў.

Вялікая просьба да ўсіх прыбраць беларускія магілы на Віленскіх могілках. Наша грамада бярэ пад увагу Ефрасіннеўскія могілкі, дзе пахаваны шэраг беларускіх дзеячаў і выбітных асобаў нашай гісторыі. Запрашаю на прыбіранне магілак у бліжэйшую суботу 21-га кастрычніка а 12-й гадзіне дня (сустракаемся на ніжняй паркоўцы каля Ефрасіньеўскіх могілак), і ў нядзелю 22-га кастрычніка пасля нядзельнай Літургіі (сустракаемся ў царкве на Бокшту, пачатак літургіі – 10.00).

Калі хто можа самастойна папрацаваць на буднях – гэта будзе годнай і добрай справай.
Па Ефарсіньеўскім могілкам ёсць складзены спіс беларускіх пахаванняў з геалакацыяй магіл. Можна выбраць кагосьці, чыю памяць Вы хацелі б ушанаваць і прыбраць яе/яго магілу. Файл у далучэнні да гэтай публікацыі.

Было б правільна і добра запаліць на беларускіх пахаваннях памінальныя знічы.
Будзем вельмі удзячныя за Вашыя ахвяраванні на знічы і памятныя знакі для беларускіх пахаванняў.
https://bysol.org/ru/initiatives/orthodoxcommunity/
http://patreon.com/user?u=92908320
http://paypal.me/ortovilnya

Поддержка беларуской православной общины Константинопольского патриархата в Вильнюсе

Беларуская православная община Константинопольского Патриархата в Вильнюсе нуждается в средствах для оплаты аренды и ремонта помещений, в которых будут проводится богослужения и общинные встречи. Нам нужно приобрести необходимую мебель и литургическую утварь.