Прывітанне!Нічога не прадвяшчала, і вось…Сення прыйшла навіна аб тым, што тэлеграм-канал нашага пр…

Прывітанне!
Нічога не прадвяшчала, і вось…

Сення прыйшла навіна аб тым, што тэлеграм-канал нашага прыходу ўлады прызналі экстрэмісцкім.

Што на гэты конт мы можам сказаць?

1. Пасля падзей 2020 года паняцце “экстрэміст” у нашай краіне памяняла сваё значэнне на абсалютна супрацьлеглае. Быць “экстрэмістам” у Беларусі – гэта значыць НЕ падтрымліваць гвалт і рэпрэсіі.

2. Тое, што мы робім, гаворым і пішам – важна настолькі, што гэтага вельмі баяцца беларускія ўлады. І зараз у нас ёсць таму дакументальнае пацверджанне.

3. Сам прыход пакуль што экстрэмісцкай арганізацыяй не прызнаны. Толькі канал у тэлеге. Гэта значыць, што калі вы жывяце ў Беларусі, то будзьце вееееееельмі асцярожны, чытаючы нашы навіны. Бо на роўным месцы можна атрымаць крымінальную справу. Але калі вы будзеце праездам у Вільні, то калі ласка ў госці!

Усіх любім і абдымаем,
вашыя святары Георгій і Аляксандр