Шаноўныя, працягваем святкаваць Раство Хростова!Заўтра Нядзеля калі мы ўзгадваем вымушанае бежанства…

Шаноўныя, працягваем святкаваць Раство Хростова!

Заўтра Нядзеля калі мы ўзгадваем вымушанае бежанства Святога Сямейства!
Так, праведны Іосіф, Божая Маці і Сам Хрыстос спазналі тое, праз што праходзяць зараз многія з нас.
Запрашаем на Літургію і на малітву за ўсіх, хто вымушана пакінуў свае дамы і Радзіму!
Літургія пачнецца а 10.30 (Bokšto gatvė, 4).
Заўтра на нашым набажэнстве заспявае Хор беларускай праваслаўнай парафіі з Варшавы! Калядоўшчыкі прывезлі цудоўныя калядныя песні!