Усячэсныя браты і ўмілаваныя дзеці!У 2026 годзе Святая Вялікая Царква Хрыстова будзе адзначаць 1400 …

Усячэсныя браты і ўмілаваныя дзеці!

У 2026 годзе Святая Вялікая Царква Хрыстова будзе адзначаць 1400 гадоў з таго дня, як 7 жніўня 626 года падчас святога чування ва Улахернскім храме «стоячы» спяваўся Акафіст у знак удзячнасці Найсвяцейшай Багародзіцы за выратаванне Канстантынопаля ад нападу варожых сіл. З нагоды гэтай гістарычнай падзеі Штогоднік Усяленскага Патрыярхату на 2026 год будзе прысвечаны памяці гэтай важнай падзеі для нашай традыцыі і самасвядомасці, якія неад’емна і глыбока звязаны з пашанай да нашай вечнадабраславёнай і Прачыстай Маці Божай, заступніцы і ахоўніцы нашага (хрысціянскага) народа.

У гэтым духу, схіляючыся перад Марыяй, якая трымае на руках Дзіцятка Іісуса, і пакланяючыся Божаму Слову, Якое прыняло наша аблічча, мы жадаем усім вам дабраславёных Святак, а таксама плённага на добрыя справы і напоўненага Божымі дарамі новага года ласкі Госпада, Якому належыць усякая слава, пашана і пакланенне, цяпер і заўсёды, і на векі векоў. Амінь.

Раства Хрыстова 2025
+ Варфаламей Канстанцінопальскі

Гарачы малітоўнік за ўсіх вас перад Богам