Калядныя набажэнствы ў Вільні 24 і 25 снежня ў Беларускай праваслаўнай супольнасці

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

“Нараджэньне Тваё, Хрысьце Божа наш, зазьзяла на ўвесь сьвет сьвятлом пазнаньня!” (Трапар Раства)

Дарагія, мы прычакалі свята Хрыстовага Нараджэння і запрашаем усіх на КАЛЯДНЫЯ НАБАЖЭНСТВЫ!

24.12 СЕРАДА – СВЯТОЧНАЯ ВЯЧЭРНЯЯ ЛІТУРГІЯ – 21.00 Pylimo g. 18, Vilnius
Падчас і пасля Літургіі хор Світанак праспявае традыцыйныя калядныя песні.

25.12 ЧАЦВЕР – СВЯТОЧНАЯ ЛІТУРГІЯ – 10.30 Bokšto gatvė, 4

З надыходзячым святам Раства Хрыстова!