Малітва да святога Мікалая ЦудатворцаНайдабрэйшы ойча Мікалаю, вялікі і дзівосны цудатворца!Ты сваім…

Малітва да святога Мікалая Цудатворца
Найдабрэйшы ойча Мікалаю, вялікі і дзівосны цудатворца!

Ты сваімі малітвамі лячыў усякую немач і хваробу, сваім заступніцтвам вызваляў ад непазбежнай смерці і бараніў нявінных ад несправядлівага суду.
Ты дапамагаў тым, хто быў у нястачы і сваёю апекаю адганяў бяду.

Шчыра молім цябе, хуткі суцяшальнік тых, што ў смутку і хварэее, ці знаходзіцца пад нясправядлівым судом і ў нястачы: Паспяшайся да ўсіх, хто чакае тваёй падтрымкі і малітоўнага хадайніцтва перад Госпадам! Асабліва цябе просім за ўсіх несправядліва зняволеных братоў і сясцёр нашых, хто пакутуе зараз у турмах. Просім цябе і за народ Украіны, які церпіць ад вайны. Дапамажы ім у час цяжкіх выпрабавань і абарані ад нападнікаў.
Прыйдзі і да нас усіх, хто любіць цябе і шануе тваю памяць, са сваёй дапамогай!  Абарані нас, ойча Мікалаю, ад  ўсіх злых людзей, ад агню і вады, ад голаду і пошасці, ад цяжкай хваробы і раптоўнай смерці.

Ахоўвай нас тваімі малітвамі праз усё нашае жыццё і асабліва ў страшную хвіліну пераходу з гэтага часовага жыцця ў вечнасць.
Абарані нашыя душы у тыя хвіліны шчытом тваёй малітвы ад нападу злых дэманаў і дапамажы нам, каб мы сподабіліся навекі на нябёсах разам з табою праслаўляць і узвялічваць Божую любоў і міласэрнасць. Амінь.