610 год Сабору праваслаўных епіскапаў у Навагрудку, на якім Рыгора Цамблака пасвяцілі ў мітрапаліты…

610 год Сабору праваслаўных епіскапаў у Навагрудку, на якім Рыгора Цамблака пасвяцілі ў мітрапаліты кіеўскія

15 лістапада 1415 года вялікі князь Вітаўт склікаў у Навагрудку сабор епіскапаў, у якім узялі ўдзел: Полацкі, Чарнігаўскі, Луцкі, Уладзімірскі, Смаленскі і Тураўскі епіскапы з Літвы; Перамышльскі і Холмскі — з Галічыны; святары і шмат князёў, баяраў і шляхты.

Летапісны артыкул 1415 года, дзе гаворыцца пра абранне кіеўскага мітрапаліта, адзначае:
«Князь вялікі Вітаўт удумаў па сваім жаданні сабраць епіскапаў Рускай зямлі, якія ў яго валоданнях жывуць, — Феадосія Полацкага Грэка, Ісаакія Чарнігаўскага, Дзянісія Луцкага, Харытона Уладзімірскага, Еўфіма Тураўскага».


Акрамя Галічыны, гэта, фактычна, уся Паўднёвая і Заходняя Русь. Сабор паставіў на мітрапаліта Рыгора Цамблака. У акружной грамаце Сабор матываваў яго абранне прыкладамі Кліма Смаляціча 1147 года, а таксама падобнымі прэцэдэнтамі ў Балгарыі і Сербіі.

Пасля таго, як Рыгор стаў мітрапалітам, ён перанёс кафедру ў Вільню ў Багародзіцкую царкву, а сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Навагрудак.