Сёння памяць свц. Яна Златавуста. Неардынарная асоба з цяжкім характарам. Свой царкоўны шлях пачаў у…
Але для імператараў і сталічнай эліты ён аказаўся надзвычай нязручнай фігурай, бо ён не толькі тлумачыў Слова Божае, але і выкрываў усё тое, што супярэчыла Божай праўдзе: карупцыю, несправядлівасць, хцівасць, славалюбства, раскошу.
Імператарскі дом і эліта такога адношання да сябе не разумелі. Мы гэтай царкве спрыяем, падтрымліваем, храмы будуем, грошы ахвяруем, а гэнны архіепіскап усяроўна незадаволены. Асаблівая вастрыня канфлікта узнікла з жонкай імператара Еўдакіяй, якая развяла вакол сябе страшэнную карупцыю і патанала ў раскошы. Яна ўзнянавідзела Златавуста.
Імператарскі дом знайшоў добрае паразуменне з іншымі епіскапамі. З усімі можна было дамовіцца, прыйсці да кампрамісу, а сталічны архіепіскап Ян нібы наўмысна правакаваў канфлікт са сталічнай элітай, напрамую і публічна крытыкуючы імператара, яго жонку і звычкі багацеяў, якія фармальна былі хрысціянамі. Дыпламатыі ніякай…
У рэшце імператар запрасіў “нармальных” епіскапаў судзіць Златавуста. Тыя паслухмяна зрабілі сваю справу. Абураючыся паводзінамі сталічнага архіепіскапа ў дачыненні да ўлады, яны сваім саборам пазбавілія яго епіскапскага сану, адхілілі ад кіравання сталічнаю царквою. А імператар выслаў яго ў далёкую Абхазію пешшу пад надзорам канвоя. Жаўнеры гналі яго так, што ён ад стомы, смагі, голаду і знямогі памёр па дарозе.
Несправядлівасць улады як царкоўнай, так і свецкай была відавочнай і абуральнай. Народ і царква не прынялі і не згадзіліся з такой расправай. Неўзабаве імя архіепіскапа было рэабілітаванае, а ён абвешчаны святым.
Ён пакінуў багатую спадчыну у тлумачэнні Божага Слова, у пропаведзях, у рэфармаванні багаслужэння, але, бадай, найбольшы яго ўнёсак у жыццё хрысціянскай царквы – яго ўласны прыклад хрысціянскай бескампраміснасці у дачыненні да няпраўды.