Шаноўныя сябры, бліжэйшая НЯДЗЕЛЯ 9-га лістапада Свята Архангела Міхаіла у нашай парафіі будзе надзв…

Шаноўныя сябры, бліжэйшая НЯДЗЕЛЯ 9-га лістапада Свята Архангела Міхаіла у нашай парафіі будзе надзвычай насычанай. Літургія пачнецца а 10.30. Мовы Літургіі: літоўская, беларуская, укаінская, французская, царкоўна-славянская.

– У гэты дзень мы святкуем дзень Архістратыга Міхаіла і ўсіх бясплотных сілаў нябесных, усіх Анёлаў і Арханёлаў.

– У гэты дзень да нас у парафію з канцэртам прыязджае спадар Сяргей Доўгушаў, як пад традыцыйны беларускі інструмент ЛІРА праспявае старажытныя беларускія духоўныя гімны і канты. Пачатак выступлення аб 11.40.

– У гэты дзень мы у нашай парафіі сустракаем шаноўных гасцей з Францыі і Бельгіі з прыходаў Сусветнага патрыярхату. З намі будзе служыць Іераманах Міхаіл (Эвельсон), Шэўтонскі манастыр у Бельгіі, парафія апостала Яна Багаслова (Медон, Францыя)

Пасля Літургіі і лірнага канцэртусіі адбудзецца размова і дыскусія з гасцямі з Беьгіі і Францыі на тэму: “Царкоўная супольнасьць у перыяд крызісу”. Пыкладны пачатак дыскусіі аб 12.30.

Шчыра запрашаем!