1 лістапада 1937 года ва ўнутранай турме НКУС быў расстраляны праваслаўны епіскап і ўраджэнец вёскі …

Служыў сакратаром епархіяльнага вучылішчнага савета ў Мінску. У 1916–1917 гадах быў памочнікам Аляксандра Панова, інспектара Мінскай духоўнай семінарыі. З 1918 года выкладаў у Мінскай чыгуначнай гімназіі і іншых навучальных установах. У 1921 годзе прыняў манаскі пострыг з імем Філарэт і быў рукапаложаны ў іераманаха, пасля чаго служыў у Аляксандра-Неўскім храме ў Мінску, атрымаўшы сан протаіерэя.
У сакавіку 1923 года быў хіратанісаны ў епіскапа Бабруйскага мітрапалітам Мелхіседэкам (Паеўскім). Узначаліў з’езд Беларускай праваслаўнай епархіі ў жніўні 1927 года, на якім абвясцілі аўтакефалію Беларускай царквы. Да 1930 года служыў у Мікалаеўскім саборы ў Бабруйску, пасля — у Екацярынінскім саборы на Нямізе і ў храме Святой Марыі Магдаліны ў Мінску. У 1935 годзе вярнуўся да РПЦ, прыняўшы пакаянне.
Арыштаваны 28 ліпеня 1937 года ў Мінску разам з сястрой Марыяй і адзінаццаццю клірыкамі — нібыта за «стварэнне контррэвалюцыйна-фашысцкай шпіёнскай арганізацыі». Насамрэч епіскап Філарэт стаў ахвярай рэпрэсій як апошні праваслаўны архіерэй Мінскай епархіі.
Падчас вобшуку ў яго знайшлі 38 кніг дарэвалюцыйнага выдання, і гэтае захаванне таксама палічылі злачынствам.
25 кастрычніка таго ж года асуджаны за «антысавецкую дзейнасць» і расстраляны.
Сястра была рэабілітавана ў 1958 годзе, са справай епіскапа цягнулі да апошняга — да 1989 года.
Сёння на Паніхідзе мы між іншымі паміналі і забітага Філарэта.