Заўтра 14.09 – Свята Узвышэння святога Крыжа Гаспода Іісуса!
Крыж Хрыста узвышаецца як знак ахвярнай любові Бога да нас, як знаменне Праўды, як сімвал перамогі над злом і смерцю.
Запрашаем усіх на Літургію ўшанавання Крыжа Госпада Іісуса! Служба пачнецца а 10.30 у нашай беларускай царкве па адрасе: Bokšto gatvė 4. Пад час службы будзем дзякаваць Нябеснаму Айцу за вызваленне нашых палітзняволеных, а таксама за ўсіх, хто яшчэ знаходзіцца ў турмах.
Пасля Літургіі паніхіда за забітага ў несправядлівым зняволенні Андрэя Паднябеннага.