31 жніўня ў беларускай царкве ў Вільні адбудзецца малітва дабраславення школьнікаў і настаўнікаў

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра 31.08 – апошняя летняя Нядзеля перад пачаткам школьнага года.

У нашай беларускай царкве (Bokšto g.4) а 10.30 адбудзецца Літургія і малітва дабраславення школьнікаў, настаўнікаў і студэнтаў на новы навучальны год.

Запрашаем дзяцей, бацькоў і настаўнікаў!