Калі вы шукалі знак, каб прыйсці ў храм – вось ён 🙂 А калі і не шукалі, але чамусьці чытаеце гэтае паведамленне, тым больш прыходзьце! Заўтра ў нас літургія. Будзем разам дыхаць, маліцца, спяваць і нагадваць сабе, што жыццё – гэта не толькі дэдлайны, заторы і навіны.
Пачатак а 10:30.
Прыходзьце з удзячнасцю, з пытаннямі, з радасцю, з трывогамі – з тым, што ёсць. Нават калі вы 100 гадоў не былі ў царкве – самы час вярнуцца. Нават калі вы «выпадкова» ўбачылі гэтае аб’яўленне, значыць, зусім не выпадкова 🙂