Сёння чарговая гадавіна смерці архіепіскапа Гродзенскага Арцемія. Адзіны беларускі епіскап, які прама і безкампрамісна асудзіў гвалт супраць беларусаў у 2020-м годзе і напад Расіі на Украіну. Чалавек, які магутна паўплываў на мяне і мой хрысціянскі светапогляд. Евангельскія словы, якія вызначалі яго жыццё: НЕ БОЙСЯ, ТОЛЬКІ ВЕР! Ён верыў і не баяўся. Вечная памяць, дарагі Уладыка!