Сёння дзень пакутаў і смерці нашага ГоспадаВялікая Пятніца — апошні дзень жыцця Іісуса Хрыста. Гэты …

Сёння дзень пакутаў і смерці нашага Госпада

Вялікая Пятніца — апошні дзень жыцця Іісуса Хрыста. Гэты дзень пачаўся для Яго з начнога допыту ў першасвятара Каіфы, дзе з Хрыста здзекваліся і збівалі. Ранкам Іісуса дапрошваў ужо прэфект Іудзеі Понцій Пілат, якога прызначыў Рым.

Не жадаючы разбірацца з абсурднымі прэтэнзіямі, што прад’яўлялі Хрысту першасвятары, і пачуўшы, што Ён галілеянін, Пілат адправіў Ісуса да кіраўніка Галілеі Ірада, які апынуўся ў Ерусаліме з нагоды хуткага святкавання Пасхі. Але той, прынізіўшы і насмяяўшыся з Яго, апрануў Хрыста ў сьветлую вопратку і адаслаў назад да Пілата.

Прэфект здзейсніў некалькі спробаў адпусціць Ісуса, бо ведаў, што здрадзілі яму з зайздрасьці. У дадатак ён занерваваўся, даведаўшыся, што Хрыстос называў Сябе Сынам Божым. Але першасьвятары пасьпелі падгаварыць народ — і вось ужо ўвесь натоўп, што сабраўся перад рэзыдэнцыяй Пілата, у адзін голас скандуе: “Распні, распні Яго!” Скончылася тым, што прэфект умыў рукі і сказаўі: «Невінаваты я ў крыві Праведніка гэтага; глядзіце вы». І аддаў Хрыста на распяцце.

Некалькі гадзін Ісус цяжка пакутуе, прыбіты цвікамі да крыжа. У гэтыя гадзіны ён моліцца за сваіх забойцаў, прымае раскаянне аднаго з разбойнікаў, укрыжаваных на Галгофе побач з ім… З яго сухіх вуснаў зрываецца горкі лямант: «Божа Мой, Божа Мой! Для чаго ты мяне пакінуў?»

Але гэта было не апошняе, што вымавіў Чалавек, які паміраў на Крыжы. У апошнія хвіліны перад смерцю ён усклікае: «Здзейснілася! Ойча! У рукі Твае аддаю дух Мой». Толькі затым галава яго ўпала на грудзі.

Давайце паспрабуем нашымі думкамі і пачуццямі сёння зноў і зноў вяртацца на Галгофу да Распятага Збаўцы, быць там разам з Дзевай Марыяй, апосталам Янам і міраносіцамі.

Сёння а 18-й гадзіне будзе служба вынасу святой Плашчаніцы – гэта ўспамін, як Хрыста знімалі з Крыжа. І затым – служба пахавання Плашчаніцы як успамін пра пахавання Іісусавага цела ў грабніцы.

Адрас: Bokšto g. 4.

На выяве: фрагмент карціны іспанскага мастака Дыега Веласкеса «Хрыстос на крыжы», 1632 год.