Здрада аднаго з найбліжэйшых вучняў і міра ад жанчыныТры з паловай гады Іуда Іскарыёт быў побач з Хр…

Здрада аднаго з найбліжэйшых вучняў і міра ад жанчыны

Тры з паловай гады Іуда Іскарыёт быў побач з Хрыстом, бачыў Яго шматлікія цуды. Ён сам іменем Іісуса выганяў чарцей.

У той вечар з аўторка на сераду Хрыста і вучняў запрасіў у госці фарысей Сімон, якога некаторыя евангелісты называюць пракажонным. Іісус ацаліў Сімана ад праказы і той аддзячыў вячэрай. Дык вось Іуда быў разам з усімі.

Падчас вячэры да Хрыста падышла жанчына з флаконам дарагім духмяных рэчывам — мірам. Яна стала узліваць яго на галаву Іісуса, на ногі, абліваць іх слязьмі, цалаваць і выціраць сваімі валасамі. Іуда пабачыў гэта і абурыўся тратай такога надзвычайна дарагога рэчыва. Ён сказаў, чаму б не прадаць гэтае міра за 300 дынарыяў (што па тым часе было велізарнай сумай) і раздаць жабракам? Тут важна адзначыць, што Іуда быў своеасаблівым скарбнікам апосталькай суполкі. Ён насіў скрыню, куды кідалі манеты ўсе, хто хацеў аддзячыць Іісусу, і разам з тым паціху краў грошы.

Але Іісус на гэта сказаў: «Што бянтэжыце жанчыну? Яна добрую справу зрабіла для Мяне: жабракоў вы заўжды маеце з сабою, а Мяне не заўжды. Узліўшы міра гэтае на цела Маё, яна падрыхтавала Мяне да пахавання. Ісцінна кажу вам, дзе ні будзе прапаведана Евангелле гэтае ў цэлым свеце, сказана будзе ў памяць яе і пра тое, што яна зрабіла».

Пасля той вячэры Іуда пайшоў да першасвятароў, якія якраз шукалі спосаба знішчыць Хрыста, і сказаў: «Што вы дасце мне, і я вам аддам Яго». Іудзе прапанавалі 30 сярэбранікаў. І ён пагадзіўся. З таго часу шукаў зручны выпадак здрадзіць Хрысту.

У памяць пра тыя падзеі сёння а 18-й пачнецце Літургія ранейасвячоных дароў, а ў 18.40 — сабораванне. Таінства, у якім вельмі важна прымаць удзел усім хрысціянам.

Далучыцца да набажэнства анлайн можна на нашым YouTube-канале.

На фота: карціна «Бяседа ў доме Сімана Фрысея», галандскі мастак Пітэр Пауль Рубенс і яго вучань Антоніс ван Дэйк, 17 стагоддзе.