ЗЯМЛЯ – святая маці беларусау́. Яна нас жывых корміць, а па смерці да сябе прыхіляе. Святая ЗЯМЛЯ нас і ўсялякага звера носіць на сваіх плячах, ніколі не наракаючы, не стогнучы.
Нашы дзяды і бацькі нездарма казалі: тым, што зямля родзіць, падзяліся з ёю – сам еш хлеб, а салому аддай роднай зямельцы. МАЦІ-ЗЯМЛЯ даець людзям ўсё, няма нікога і нічога багацей за зямлю: на ёй стаяць лясы, рассцілаюцца палі. Яна родзіць хлеб, з яе капаюць гліну для печы, на гаршкі. А колькі паўсюль закапана скарбаў! І чыстую, здаровую ваду дае святая МАЦІ-ЗЯМЛЯ.
На роднай зямлі вольна жыць, тут твае людзі, тут твае карані і твая памяць.
Так было і ёсць, калі па зямлі ходзіць яе сапраўдны кроу́ны сын, пакуль у маці і сыноў не адабралі імя і мову.
. А калі на зямлі пануе ВОРАГ? Калі па зямлі ходзіць АКУПАНТ?
Акупант палівае зямлю крывёю, ён сціскае яе калючым дротам. Акупант адбірае імя у маці-зямлі, рабуе і катуе яе дзяцей. Зямля стогне пад гнётам, калі акупант знішчае мову і памяць і выдзірае карані.
Але наша родная МАЦІ-ЗЯМЛЯ нарадзіла годных сыноў, якія ведаюць, што СВАЯ ЗЯМЛЯ не прадаецца, СВАЯ МОВА не прадаецца, ВОЛЯ не прадаецца.
Хто не здрадзіць сваёй зямлі, сваёй мове, сваім дзецям, той і застанецца вольным і незалежным. А МАЦІ-ЗЯМЛЯ зберажэ насенне, з якога вырасце НАШ ХЛЕБ. І будуць збіраць яго НАШЫ ДЗЕЦІ.
Мы, ГОДНЫ НАРОД, павінны давесці пачатае да канца і вызваліцца ад акупанцкага гнёту.