ПЕРАМОЖАМ жа ж па-любому))) Вось у чым справа))) Гэты працэс НЕПАЗБЕЖНЫ ды СУСВЕТНАЗНАЧНЫ! Будзе ўсё…

ПЕРАМОЖАМ жа ж па-любому))) Вось у чым справа))) Гэты працэс НЕПАЗБЕЖНЫ ды СУСВЕТНАЗНАЧНЫ!
Будзе ўсё па-іншаму. Ужо хутка. Самы цяжкі этап прайшли – абуджэньня, гартаваньня, кансалідацыі. Страты параднілі.

У прасторы нашых супольных думак, мараў ды надзеяў – ворагаў няма. Яны туды не дапускаюцца Небам.

Мы робім усё, што нам па-сілах. І таму Свет вакол нас змяніўся – НАЗАУЖДЫ. У нашым з вамі Свеце самаахвярнасці, любові і салідарнасьці – ворагі не перамогуць. НІКОЛІ !

Сапраудныя Беларусы заўжды ведалі, як трэба набліжаць ПЕРАМОГУ каб захавацца і знішчыць ворага. Дык і захаваліся і мову захавалі, і сцяг бел-чырвона-белы з Пагоняю.

Ды і вораг – не якасны – хоць і “упакаваны”. Даўбы – адное слова – без роду, без племені, без памяці, без душы – без галоў. Зомбі НКУСаўскага ўзору. Самі сябе нішчыць пачнуць.

Нас столькі шмат, што мы ўжо гістарычна перавесілі вагі будучыні на свой бок. Ды толькі колькасьцю геніяльных крыятыўных галоваў, мужным духам беларусаў- мы ПЕРАМАГЛІ даўно. Ужо гістарычным ды легендарным летам 2020.

Ну а лічынкі з дубінамі ды стрэльбамі – справа часовая. Гэта толькі злачынствы перад Чалавечнасцю не маюць тэрміна даўнасьці. Засталося за малым.

Памятаеце гісторыю пра Нільса, які пад дудку вывеў пацукоў з гораду да мора і патапіў…Гэта казка, канешне, але наш беларуски Народ у роли Нільса – рэальнасць. Нешта будзе)))

Бо ПЕРАМОЖАМ НЕПАЗБЕЖНА, па-любому! Ужо ПЕРАМАГЛІ!
Жыве Беларусь !
Вольга Мікалайчык

Log in to Facebook

Log in to Facebook to start sharing and connecting with your friends, family and people you know.