​Мікалай Статкевіч…”Справа” (..) будзе перададзена ў пракуратуру (…) пасля таго, як мы ўсе азнаё…

Мікалай Статкевіч

“Справа” (..) будзе перададзена ў пракуратуру (…) пасля таго, як мы ўсе азнаёмімся з матэрыяламі “справы”. А гэта, як я пісаў, аж 110 тамоў.:)

Праўда, я сёння спыніў гэтае “азнаямленне” і зрабіў вусную (пад запіс) наступную заяву: “Вывучыўшы “абвінавачванне” і 30% матэрыялаў “справы”, я прыйшоў да цвёрдага пераканання, што яна сфабрыкавана следствам.
Мала таго, па майму перакананню, следства зрабіла замах на асноватворныя канстытуцыйныя правы грамадзянаў: свабоду слова, права на мірныя сходы, права на ўдзел у выбарах у якасці кандыдатаў ці іх давераных асоб.
Я не хачу мець дачынення да таго, што лічу злачынствам. Таму адмаўляюся ад азнаямлення з астатнімі матэрыяламі “справы”.

Шчыра кажучы, удзельнічаць у іхніх “працэдурах”, ведаючы, што хаваецца за зместам гэтых працэдур, неяк гідліва.
31.03.2021 г.