​Дарагія сябры! На шматлікіх рэсурсах і старонках у ФБ чытаю, як шмат лістоў падтрымкі вы пішаце тым…

Дарагія сябры!

На шматлікіх рэсурсах і старонках у ФБ чытаю, як шмат лістоў падтрымкі вы пішаце тым, хто зараз за кратамі. І як мізэрнай мала атрымліваеце адказаў. Тысячы і тысячы лістоў з цёплымі словамі прападаюць нейдзе ў нетрах гэтага ненажэрнага Молаха.

Так, насуперак усяму, пісаць трэба. Ніхто не ведае, што праб’ецца, якія цёплыя словы дойдуць да адрасата і сагрэюць яго. Урэшце, нават не перададзеныя лісты вельмі ўплываюць на стаўленне да іх з боку турэмшчыкаў і сукамернікаў.
Але нас вельмі шмат. Давайце ўжо нагадаем ім пра закон і правы чалавека.
Рабіце копіі лістоў, адпраўляйце іх першым класам, адсочвайце іх шлях і на кожны ліст, які не дайшоў да адрасата, пішыце скаргу у пракуратуру і, калі Вы бачыце, што ён паступіў у СІЗА ці ПК, то і начальніку ўстановы з патрабаваннем знайсці і вярнуць адрасату належачую Вам маёмасць, выявіць і пакараць віноўных асоб і аб выніках паведаміць Вам пісьмова.
Ім, канешне, “не да закону”, але колькасць мае значэнне!
Нас шмат і мы – разам!
Марина Адамович