Марына Адамовіч атрымала чатыры лісты ад Міколы Статкевіча

Партыя Народная Грамада

​Марына Адамовіч
Атрымала чатыры лісты ад Міколы
Шмат навінаў. Буду паціху пераказваць.

Лістоў апошнія тыдні ён амаль не атрымліваў. Неяк так.

Пра “новыя” абвінавачванні:

“Як падумаўшы, дык апошняе “абвінавачванне” аж занадта кампліментарнае для мяне.
Безумоўна, некалі ў войску здаралася, што начальства называла мяне “арганізацыйным геніем”. Але нешта арганізаваць невядома калі, невядома з кім, у невядомых умовах – тут любых арганізацыйных здольнасцяў будзе недастаткова. Нават тэлепатычныя здольнасці не дапамогуць. Патрэбна яшчэ машына часу. З рэжымам “перамяшчэнне ў будучыню”. Але я нешта не чуў, каб такая мадэль была ў продажы

Наступным, верагодна, варта чакаць абвінавачванне (мяне) у “арганізацыі пандэміі”. Хаця абвінавачванне “ў арганізацыі глабальнага пацяплення” падаецца больш перспектыўным для следства. Бо тут ёсць моцны матыў – мне заўсёды не падабалася, што нам так далёка ехаць да мора.
Хаця, белых мядзьведзяў таксама шкада”
Мікола Статкевіч
21.03.2021