​У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года ў беларускім парламенце былі жорстка збітыя дэпутаты Вярхоўнаг…

У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года ў беларускім парламенце былі жорстка збітыя дэпутаты Вярхоўнага Савету ад апазіцыі, якія напярэдадні абвясцілі галадоўку супраць антыканстытуцыйных захадаў прэзідэнта. Пачаўся антыканстытуцыйны пераварот.

Сумленне нацыі Васіль Быкаў пракаментаваў тады: “Ужо пэўна, што на Беларусі ня будзе парламенту, ня будзе дэмакратычных выбараў, знікнуць рэшткі вольнай прэсы. Краінай кіруе прэзідэнцкая хунта, а як кіруе хунта – мы добра ведаем з нядаўняга вопыту. Беларусь падае яшчэ глыбей у прорву палітыка-эканамічнага крызісу, на выйсце з якога страчваюцца апошнія спадзяванні. Што ж, можна хіба павіншаваць беларусаў з мінулымі выбарамі. Горай – не зробіш. Для сябе, для грамадства, для нашчадкаў – таксама”.

Міністрам МУС, які выканау́ загад Лукашэнкі быу́ Юрый Захаранка. Збілі не дэпутатау́ — збілі закон. Амаль зараз, праз 26 год людзей збіваюць тысячамі, а Лукашэнка плануе загнацъ за дрот усю Беларусь, каб толькі не пазбавіцца у́лады.

Мы памятаем, якімі дзеяннямі узурпатар звярнуу́ савецкую сымболіку і для якіх злачынствау́ спатрэбілась знішчыць беларускія гістарычныя сімбалы: БЧБ сцяг і Пагоню.