​Зноў раздаюцца галасы людзей зняверанных, альбо зайздросных да чужой вядомасці, што трэба ціха займ…

Зноў раздаюцца галасы людзей зняверанных, альбо зайздросных да чужой вядомасці, што трэба ціха займацца нейкімі культурнымі праектамі, не ўвязывацца ні ў ва што, капіць сілы і злосць. Колькі можна яе капіць? Колькі людзей ужо памерла, копячы гэтую злосць? Калі мы будзем назіраць збоку за тым, што адбываецца, то што застанецца ад нацыянальнага?

Калі мы не будзем выкарыстоўваць усе магчымасці, то мы можам згубіць усе шансы на беларускую Беларусь.

Драматычныя змены непазбежныя. Толькі ад патрыётаў Беларусі залежыць, куды пойдзе сітуацыя. А яна пойдзе туды, куды мы яе павядзем. Будзьма разам! Гартуйцеся ў барацьбе. Сілы з’яўляюцца толькі ў таго, хто змагаецце. Без змагання мы не ўратуем Беларусь.

Жыве Беларусь!