​”У мяне ўсё нармальна. Адчуваю сябе добра. Зараз у “саўдзельнікаў” ідзе “знаёмства са “справай”. Ка…

“У мяне ўсё нармальна. Адчуваю сябе добра. Зараз у “саўдзельнікаў” ідзе “знаёмства са “справай”. Калі яны яго завершаць, не ведаю. Ну, а я ад гэтай працэдуры адмовіўся, зрабіўшы заяву аб фабрыкацыі справы і замаху следства на канстытуцыйныя грамадзянскія правы.

Наконт “галасавання за перамовы”. Ідэя неблагая, бо дазваляе прадэманстраваць патэнцыял публічнай грамадскай падтрымкі пераменаў. Ды й міжнародны патэнцыял умацоўвае дэманстрацыяй канструктыўнасці і колькасці прыхільнікаў. Толькі не ведаю, як гэтая аднабаковая канструктыўнасць паўплывае тут на маральны, ключавы патэнцыял.

Ну і не зусім зразумеў гэтай “накладкі” галасавання з Днём Волі. Думаю, што многія ўспрынялі яе, як бяспечную альтэрнатыву ўдзелу ў (чамусьці двух) акцыях з нагоды свята. Тым болей, што напярэдадні папярэджвалі пра “правакацыйныя тэракты ўлады”. Вось з усяго гэтага і атрымалася тое, што павінна было атрымацца пры такіх “накладках”.

Адказваю (…) толькі зараз, і бо газеты з інфармацыяй пра Дзень Волі, (…) і лісты … зараз таксама паўмесяцы ідуць

Мікола Статкевіч 07.04.2021 г.