​Шляхетная і моцная Marina Adamovich вельмі цікава расказвае пра Міколу Статкевіча і пра тое, як пр…

Шляхетная і моцная Marina Adamovich вельмі цікава расказвае пра Міколу Статкевіча і пра тое, як правільней дзейнічаць сем’ям палітвязняў. Яна правяла ў гэтым жахлівым статусе доўгія гады.

Адзінае, што можа нам дапамагчы, — гэта галоснасць. Маўчанне — самая гібельная стратэгія і для сваякоў, і для чалавека, які зняволены па палітычных матывах.

Некаторых удаецца прашыбіць аргументам, што ўсё памяняецца. Тыя жахлівыя тэрміны, якія зараз людзям прысуджаюць, яны сядзець не будуць. Але калі гэта ўсё памяняецца, то хто першы выйдзе на волю? Тыя, чый пераслед палітычна матываваны, пра каго грамадзянская супольнасць ведае. Калі пра ваша дзіця ці мужа ніхто не ведае, яны абавязкова будуць вызвалены, але калі дойдзе чарга да вашага блізкага?
Ягор Марціновіч