Павел Севярынец цяпер у Магілёўскім СІЗА. Ягоная жонка паведаміла, што суд над Паўлам і «Еўрапейскай Беларуссю» будзе закрытым.
«Яго пачалі перавозіць з Валадаркі каля 23.00 у мінулую пятніцу. Везлі цягніком у сталыпінскім вагоне ўсю ноч з рукамі ў кайданках. Каля 8 раніцы даставілі ў магілёўскае СІЗА, а пасля цэлы дзень пратрымалі ў стакане, толькі пад вечар перавёўшы ў камеру.
Большасць рэчаў і ўсе лісты, якія даслалі людзі (каля 2 тысяч), яму прыйшлося пакінуць на Валадарцы, бо з рукамі ў кайданках перавезці іх было немагчыма. Аддаць рэчы сям’і не дазволілі, у выніку, хутчэй за ўсё, іх проста выкінулі».
Крыніца: Вольга Севярынец