Падарожжа з Міколам СтаткевічамРэпартаж з цыклу «Без рэтушы» пра палітыка Міколу Статкевіча.Мікола С…

Падарожжа з Міколам Статкевічам

Рэпартаж з цыклу «Без рэтушы» пра палітыка Міколу Статкевіча.

Мікола Статкевіч – адзін з нязломных герояў беларускага руху за свабоду. Вайсковец паводле прафесіі, шляхціц з паходжання, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі правёў у беларускіх турмах ля сямі гадоў.

Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах – 2010 і ўзяў на сябе адказнасць за Плошчу 19 снежня, узначаліў «пратэсты дармаедаў» у 2017 годзе, а ў 2020-м трапіў за краты за адкрытае падтрыманне Сяргея Ціханоўскага. У рэпартажы мы пабачым гэтага бясстрашнага рыцара зусім з іншага боку – як уражлівага, глыбокага, засяроджанага на разуменні сэнсу свайго жыцця мужчыну.

ПАБАЧЫЦЬ ВЯСНУ – гісторыя Міколы Статкевіча, рэж. Віля Казлова, Беларусь, 2021 г.

Мікола Статкевіч – адзін з нязломных герояў беларускага руху за свабоду. Вайсковец паводле прафесіі, шляхціц з паходжання, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі правёў у беларускіх турмах больш сямі гадоў. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах – 2010…