з ліста ад 21.04.:
“Па тазіку інтэнсіўна прасоўваюць гісторыю пра “дзяржаўны пераварот”. Але мне болей падабаецца адна з папярэдніх гісторый – пра “сотні ўзброеных бандытаў, што шастаюць па лясах”.
У той гісторыі прад’явілі аж 30 маладых, здаровых ды навучаных вайсковай справе маіх “саўдзельнікаў”. Не тое, што цяпер.
Двое “батанікаў” у ролі кіраўнікоў “узброенага путча” – не внушает.
Такіх “путчыстаў” зараз па беларускім чатам ды піўным можна тысячы набраць. (…) Праўда, ні ў каго са шматлікіх “піўных путчыстаў” няма амерыканскага пашпарту.
Але ў гэтым і засада. Лёгка саскочыць з тэмы, як летам, ужо не атрымаецца. Бо за яе ўхапіўся Крэмль. І скарыстоўвае ва інфармацыйнай вайне з Амерыкай. Там проста вымушаны будуць звярнуць увагу на гэтую гісторыю і адрэагаваць. Так што красавіцкімі санкцыямі справа не завершыцца. А нагоду для наступных “праваахоўнікі” дадуць. Яны гэта робяць спраўна. Вось і “суды” над “завадатарамі” будуць цяпер вельмі своечасовымі. “