Сябры, апошнім часам шмат інфармацыі ідзе пра тое, што выпісаныя палітвязню газеты і часопісы яму не…

Сябры, апошнім часам шмат інфармацыі ідзе пра тое, што выпісаныя палітвязню газеты і часопісы яму не аддаюць.
У Мікола Статкевіч тая ж сітуацыя. Раптам, у красавіку, яму аб’явілі, што ўся прэса, якая яму прыходзіць па падпісцы, пойдзе “на склад” і будзе выдадзена яму пры вызваленні (альбо этапаванні, верагодна).
Тое, што гэта беззаконне, абсалютна відавочна. Тое, што будзе аспрэчана, таксама.
Я ўзяла на сябе абавязак падрыхтаваць прыблізны тэкст скаргі і зраблю гэта. А пакуль вынесу з уласных каментаў сюды:

“Пра падпіску. Да ўступлення прысуду ў сілу любы чалавек можа падпісаць зняволенага з волі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу ўзнікае магчымасць у адміністрацыі вольна трактаваць закон і адмовіць у падпісцы з волі, бо існуе, так бы мовіць, прабел у заканадаўстве. У КВК напісана (здаецца, арт. 85, але няма часу спраўдзіць), што “зняволены можа за кошт ўласных сродкаў аформіць падпіску”.
То бок, нідзе няма прамой забароны на тое, каб яе аформілі ў волі, але і прамога дазволу няма. Неяк так”
Марына Адамовіч