​Наўздагон этапаванню прыйшоў ліст ад Мікола Статкевіч Учора прынеслі ліст з Генпракуратуры ад 04.05…

Наўздагон этапаванню прыйшоў ліст ад Мікола Статкевіч

Учора прынеслі ліст з Генпракуратуры ад 04.05, што яна выставіла мне з “падзельнікамі” іск на 3.078 млн. рублёў, а таксама ліст з Вярхоўнага суда аб перадачы нашай “справы” ў Гомельскі абласны суд.
Раней чуў з тазіка, што Генпракуратура ўжо наклала для забяспячэння іска арышт на маёмасць коштам 2 млн.
Таксама чуў, што хочуць пазбаўляць вайсковых званняў тых, хто звольніўся з сілавых структур падчас мінулагодніх падзей. Ствараюць вельмі небяспечныя прэцэдэнты, якія могуць бумерангам некалі вярнуцца ім самім і іх блізкім.

Думаю, што гэтыя дзеянні могуць быць выкліканы рэальнай магчымасцю еўрапейскіх сектаральных санкцый супраць прадпрыемстваў нафтагазавай галіны.
Калі такое адбудзецца, то дэфолт стане вельмі імаверным. Бо праз танныя нафту і газ Масква датуе беларускі рэжым. І забяспечвае свой кантроль над ім.

Пры сусветных коштах на вуглевадароды большасць прадпрыемстваў нафтагазавай галіны можа згубіць канкурэнтаздольнасць.

А пры сектаральных еўрапейскіх санкцыях яны могуць згубіць большасць рынкаў.
Многія людзі могуць згубіць працу ці страціць у заробках. Было б добра, каб актывізавалася праца па прадстаўленні беларусам безвізавага рэжыму і іх лепшага доступу на працоўны рынак ЕС.

13.05.2021 г. Жодзіна