​СВАБОДУ СТАТКЕВІЧУ!Першы раз уся Беларусь даведалася пра Міколу Статкевіча ўжо ў далёкім 1991 годзе…

СВАБОДУ СТАТКЕВІЧУ!

Першы раз уся Беларусь даведалася пра Міколу Статкевіча ўжо ў далёкім 1991 годзе.
У часы ГКЧП афіцэр Статкевіч публічна заклікаў не выконваць злачынныя загады гэтай хунты. Пасля гэтага штодзень Мікалай Віктаравіч змагаўся за правы і свабоды беларускага народа. Адзін з самых вядомых беларускіх палітвязняў. Адзін з лідараў беларускай апазіцыі. Адзін з самых вядомых у свеце беларускіх палітыкаў. Менавіта заходнія палітыкі ўвесь час прапануюць вылучаць Міколу Статкевіча з амаль 500 афіцыйных палітвязняў, бо разумеюць, што адбываецца ў Беларусі.
Сёння пачаўся чарговы незаконны суд над Міколам Статкевічам. Разам з ім судзяць Ігара Лосіка, Дзмітрыя Папова, Арцёма Сакава, Сяргея Ціханоўскага і Уладзіміра Цыгановіча.
Незалежная прэса не здольная выйсці з леташняга выбарчага фарсу, дзе вялікую ролю атыгрывалі расейскія алігархі (а гэта вялікія грошы) і расейскія медыя-групы. Таму ня могуць ані вылучыць аднаго з лідараў апазіцыі Мікалая Статкевіча, ані расставіць іншых палітвязняў па альфабэце.
Але ня могуць замаўчаць тое, што Мікола Статкевіч, якога свядома замоўчваюць ужо год, упарта змагаецца за беларускі народ і як заўжды кажа:
Жыве Беларусь!
Жыве, Мікалай Віктаравіч! І будзе жыць!

Свабоду Міколу Статкевічу!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!
Вячаслаў Сіўчык