Першы раз уся Беларусь даведалася пра Міколу Статкевіча ўжо ў далёкім 1991 годзе
У часы ГКЧП афіцэр Статкевіч публічна заклікаў не выконваць злачынныя загады гэтай хунты. Пасля гэтага штодзень Мікалай Віктаравіч змагаўся за правы і свабоды беларускага народа.
Адзін з самых вядомых беларускіх палітвязняў. Адзін з лідараў беларускай апазіцыі. Адзін з самых вядомых у свеце беларускіх палітыкаў. Менавіта заходнія палітыкі ўвесь час прапануюць вылучаць Міколу Статкевіча з амаль 520 афіцыйных палітвязняў, бо разумеюць, што адбываецца ў Беларусі.
Пачаўся чарговы незаконны суд над Міколам Статкевічам. Разам з ім судзяць Ігара Лосіка, Дзмітрыя Папова, Арцёма Сакава, Сяргея Ціханоўскага і Уладзіміра Цыгановіча.
Незалежная прэса не здольная выйсці з леташняга выбарчага фарсу, дзе вялікую ролю адыгрывалі расейскія алігархі (а гэта вялікія грошы) і расейскія медыя-групы. Таму ня могуць ані вылучыць аднаго з лідараў апазіцыі Мікалая Статкевіча, ані расставіць іншых палітвязняў па альфабэце.
Але ня могуць замаўчаць тое, што Мікола Статкевіч, якога свядома замоўчваюць ужо год, упарта змагаецца за беларускі народ і як заўжды кажа: Жыве Беларусь!
Жыве, Мікалай Віктаравіч! І будзе жыць!
Свабоду Міколу Статкевічу! Свабоду палітвязням! Жыве Беларусь!
Вячаслаў Сіўчык
Николай Статкевич: Человек из железа
Несгибаемый боец за свободу родной страны!