29 ліпеня 1939 года саветы “афіцыйна” змянілі назву Менск на Мінск.Гэтае перайменаванне было выкліка…

29 ліпеня 1939 года саветы “афіцыйна” змянілі назву Менск на Мінск.

Гэтае перайменаванне было выкліканае ўзмацненнем рэпрэсіяў супраць беларускіх нацыянальных кадраў і з’явілася замацаваннем расеізацыі на ўзроўні назваў мясцін. 5 верасня 1991 года Менскі гарадскі Савет народных дэпутатаў накіраваў Вярхоўнаму Савету просьбу пра вяртанне беларускай і гістарычнай назвы «Менск», але гэтай просьбе было адмоўлена.

Даведка: Менск – беларуская і гістарычная назва, якая была афіцыйна нават пры бальшавіках да 1939 года. Мінск – зрасеізаваны варыянт (Минск), які прыйшоў у расейскую мову з польскай (Mińsk).