​ЗАПАВЕТ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА«Браты мае, мужыкі родныя!З-пад шыбельніцы маскоўскай прыходзіць мне д…

ЗАПАВЕТ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА
«Браты мае, мужыкі родныя!
З-пад шыбельніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — але не шкада згінуць за тваю праўду… Няма ж, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку…

Але як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацця і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, а на пагібель нашу…
Бо я табе з-пад шыбельніцы кажу : Народзе, што тады толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжо не будзе.

Твой слуга: «Яська-гаспадар з-пад Вільні»