Сёння Мікалаю Статкевічу спаўняецца 65 гадоў. Аднак ён другі год запар сустракае дзень народзінаў за…

Сёння Мікалаю Статкевічу спаўняецца 65 гадоў. Аднак ён другі год запар сустракае дзень народзінаў за кратамі.

Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года, калі ён ехаў на Камароўку на перадвыбарчы пікет.

З 23 чэрвеня Міколу Статкевіча судзяць у гомельскім СІЗА-3 разам з Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Дзмітрыем Паповым, Арцёмам Сакавым і Уладзімірам Цыгановічам.

Іх абвінавачваюць у «арганізацыі беспарадкаў у Беларусі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2020 года».