​20 жніу‌ня, 30 год таму было створана Беларускае згуртаванне вайскоу‌цау‌, БЗВ.Мікалай Статкевіч –…

20 жніу‌ня, 30 год таму было створана Беларускае згуртаванне вайскоу‌цау‌, БЗВ.
Мікалай Статкевіч — адзін з заснавальнікау і кірау‌нікоу‌ згуртавання.

Тое, што назад павярнуць нельга, я зразумеў падчас адной сустрэчы ў вучэбным цэнтры ў Барысаве, калі стваралася Беларускае згуртаванне вайскоўцаў. Тады былі людзі, якія хацелі зрабіць сапраўды нацыянальную беларускую армію. Памятаю двух маёраў, якія на той сустрэчы трымалі націск вышэйшых чыноў. Я разумеў, што гэта няпроста для людзей, якіх з 17 гадоў вучылі падпарадкоўвацца тым, у каго больш зорак. І, па шчырасці, быў уражаны. Пасля я падышоў да аднаго з тых маёраў і запытаўся, ці не страшна яму ісці супраць сваіх начальнікаў. Ведаеце, што ён адказаў? «Калі бывае становіцца страшнавата, — сказаў ён, — я ўспамінаю 20 жніўня 1991 года, нам усім было так страшна, і тут я ўключаю радыё і чую, як вы заклікаеце не слухаць злачынных загадаў і не страляць у свой народ. А гэты ж заклік фактычна трапляў пад расстрэльны артыкул. І я думаю: яму ж, напэўна, было больш страшна, але ён гэта зрабіў. Дык чаго ж я зараз баюся?»

Тады я зразумеў, што назад шляху няма. Прынамсі, калі захоўваць сябе і сваю годнасць. І спачатку, па шчырасці, гэта ледзь не загнала мяне ў дэпрэсію. Але пасля я зразумеў, што кожны чалавек павінен пражываць сваё жыццё — не чужое. Ісці сваім шляхам. А каб ісці па ім годна, не трэба баяцца. Я вельмі часта ўзгадваю тую размову.
Мікалай Стакевіч, размова у газеце “Новы час”