Мы не сышлі ні з плошчаў ні з прашпектаўМы вуліцы ніводнай не здаліЛунае сцяг у думках нашых светлых…

Мы не сышлі
ні з плошчаў
ні з прашпектаў
Мы вуліцы ніводнай не здалі

Лунае сцяг
у думках нашых светлых
У ветры спевы,
у лесе, у палі

Мы як расхрысты
з добрымі рукамі
Ляцім у паветры
у мроях зноў і зноў

Сцяг асвяціўшы
марамі, слязамі
пафарбавала лета
ў нашу кроў

Мы не заснем
пакуль не пераможам
Не сцішыцца ў паветры
крык і стрэл

Заточка ў горле ,
выратуй нас Божа,
не прыпыніла
Купалінкі спеў

Калючы дрот
нас спавівае шчыльна
На горла цісне
лукашыста бот

Мы не сыйшлі
ні з плошчаў ні з прашпектаў
мы дыхаем угаркай
хутка год

Сінільнай кіслаты
міндальны водар
Нас закруціў
у вечны карагод

Мы бачым усё,
мы ёсць мы ў нірване
нас нізлічона больш
чым да бяды

Мы выйшлі ў вечнасць
шчыльнымі радамі
Мы ланцугом
шчапілісь на гады
І Незалежнасць стала побач з намі. (с)

Вольга Никалайчык 25.08.2021.