З ліста Міколы Статкевіча”У сацыяльнай псіхалогіі ёсць пастулат, што дзяржава, не з’яднаная агульнай…

З ліста Міколы Статкевіча
“У сацыяльнай псіхалогіі ёсць пастулат, што дзяржава, не з’яднаная агульнай ідэалогіяй, робіцца вельмі няўстойлівай. На мой погляд, вельмі важна, каб агульная ідэалогія “счапляла” паміж сабой кіроўную меньшасць з большасцю народа.
Такой ідэалогіяй можа быць: дабрабыт, бяспека і сацыяльны камфорт, як у Заходняй Еўропе; веліч дзяржавы, як у Расіі; абарона самага прагрэсіўнага вучэння ад агрэсіі імперыялістаў, як у КНДР, некалі ў СССР і на Кубе; абарона і распаўсюд адзінай сапраўднай веры, як у Іране і ў Саўдаўскай Арабіі; абарона незалежнасці і г.д.
Калі аб’яднаўчай ідэалогіі няма, ці грамадства лічыць уладу няздатнай рэалізоўваць яе мэты, адзінай сапраўднай мэтай кіроўнай меньшасці ў вачах народа застаецца захаванне свайго становішча і кармавой базы. Доўга такое не працягнецца.
Калі ж вярнуцца да нашай сітуацыі, то з дабрабытам і бяспекай тут усё горш, вера, веліч і прагрэсіўнае вучэнне – гэта не пра нас. А незалежнасці нашай можа пагражаць толькі адзіны донар сістэмы, які гэтую незалежнасць скупае па кавалкам у яе ж.
СІЗА N3 Гомель
https://youtu.be/HmLdM47ok2Q

З ліста Міколы Статкевіча

“У сацыяльнай псіхалогіі ёсць пастулат, што дзяржава, не з’яднаная агульнай ідэалогіяй, робіцца вельмі няўстойлівай. На мой погляд, вельмі важна, каб агульная ідэалогія “счапляла” паміж сабой кіроўную меньшасць з большасцю народа.…