Статкевіч ужо адседзеў столькі ж, колькі Салжаніцын. Параўноўваем тэрміны беларускіх палітвязьняў і сусьветна вядомых дысыдэнтаў
У сучаснай гісторыі Беларусі палітвязьні зьявіліся неўзабаве пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Адным зь першых стаў былы прэм’ер Міхаіл Чыгір. Пазьней іх колькасьць у краіне вагалася ад дзясяткаў да адзінак. На пачатку траўня 2020 году ў Беларусі быў 1 палітвязень, з канца траўня па сёньня іх колькасьць павялічылася да 667 чалавек (прычым рэальная колькасьць можа быць шматкроць большай, бо адпаведны статус вязьню надаюць толькі зь яго ўласнай згоды або са згоды родных).
Параўноўваем турэмныя тэрміны, атрыманыя беларускімі палітвязьнямі, з тэрмінамі самых вядомых палітычных зьняволеных сьвету 20 стагодзьдзя: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31454443.html