Каманда Мікалая Статкевіча партыі “Народная Грамада” выказвае шчырыя спачуванні сям’і палітычнага вя…

Партыя Народная Грамада

Каманда Мікалая Статкевіча партыі “Народная Грамада” выказвае шчырыя спачуванні сям’і палітычнага вязня, сустаршыні БХД Паўла Севярынца з нагоды смерці яго бацькі Канстанціна Паўлавіча Севярынца.
Мы заклікаем сусветную суполку, дыяспары беларусаў, дыпламатаў неабыякавых да сітуацыі ў Беларусі паспрыяць таму, каб Павал Севярынец меў магчымасць разам з сям’ёй развітацца з бацькам, паэтам і журналістам, шчырым патрыётам сваёй Бацькаўшчыны.
#народнаяграмада