​Мікола Статкевіч З апошніх лістоў Мікалая Статкевіча”На мінулым тыдні быў, як я зразумеў, тэрміновы…

Мікола Статкевіч

З апошніх лістоў Мікалая Статкевіча
“На мінулым тыдні быў, як я зразумеў, тэрміновы продаж “картаў” ці ўжо “праграмаў” Маскве, пакуль тая яшчэ не ўцягнулася ў падзеі ў Цэнтральнай Азіі.
Дорага прадаць не атрымалася – абяцанне крэдыту да канца наступнага года, абяцанні “аб’яднаных” (не “адзіных”) рынкаў газу і нафты. Апошні – па завяршэнні расійскага “падатковага манеўра”, калі іхняя нафта будзе па сусветным кошце. Бяры, хоць залейся. Відавочна, што Масква проста чакае, пакуль спрацуе яе “падатковы манеўр” і заходнія санкцыі, каб рэжым саспеў да, як яны кажуць, “паглыбленай інтэграцыі”. Але цяпер усё гэта рыхтуецца абачліва і з аглядкай на рэакцыю беларускага грамадства. Бо ў мінулым годзе тут гучна заявіў пра сябе новы палітычны суб’ект – беларускі народ”.

З ліста ад 15.09.21.

“Безумоўна, не стае інфармацыі пра падзеі на волі.
Напрыклад, нават “СБ” перастала пісаць пра лёс новай “канстытуцыі” і што збіраецца далей рабіць улада. Бо, хоць санкцыі і ўступаюць у дзеянне павольна, пасля выканання ўжо заключаных кантрактаў, але ж уступаюць. А 1-га снежня пачынаецца новы фінансавы год. Наўрад ці кантракты на пастаўку нафтапрадуктаў падпісваліся на наступны год. Значыць, з 1.12 санкцыі будуць дзейнічаць цалкам.
Безумоўна, часткова іх можна абыйсці, але толькі коштам зніжэння прыбытку. А з новага года з-за расійскага падатковага манёўра кошт іхняй нафты для нашых НПЗ падымецца недзе ~ да 92% ад сусветнага ўзроўню. Гэта ўжо робіць нерэнтабельнымі дальнія пастаўкі нафтапрадуктаў, бо глыбіня перапрацоўкі ў нас – меней за 80%.
Так што санкцыі, па любому, спрацуюць і прывядуць да фінансавага крызісу. Чакаць, пакуль само рассмокчацца, не выпадае. Перамены, усё роўна, непазбежныя”.

З ліста ад 19.09.21

Написать письмо Николаю Статкевичу можно сюда:

СИЗО-3. 246003, г. Гомель, ул. Книжная, 1А