Паўла Севярынца не адпусьцілі на пахаваньне ягонага бацькі КастусяЖонка палітвязьня Вольга расказала…

Партыя Народная Грамада

Паўла Севярынца не адпусьцілі на пахаваньне ягонага бацькі Кастуся

Жонка палітвязьня Вольга расказала, што Павал меў званок з маці: «Пашу сказалі, што тата памёр, днём у пятніцу і адразу ж далі патэлефанаваць матулі. Ён напісаў заяву на выезд, тэарэтычна такая магчымасьць у зьняволенага ў калёніі ёсьць, але дазвол яму не далі, сказалі, што цяжкі артыкул. Паша агаломшаны».

Паўлу Севярынцу можна пісаць лісты: 213004, г. Шклоў, вул. 1-ая Заводская, 8, ПК-17, атрад 17.