Сёння 500 дзён, як Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі.Прысвячэнне Міколу Статкевічу ад Рыгора…

Партыя Народная Грамада

Сёння 500 дзён, як Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі.

Прысвячэнне Міколу Статкевічу ад Рыгора Барадуліна ў 2011 годзе.

Мужнасць
гартавалася заўсёды
Ў небадарным полымі святла.
Не здаюцца рыцары свабоды,
Каб нязломнай Беларусь была!

Адказ Мікалая Статкевіча з-за кратаў:

“Вялікі дзякуй за Вашае прысвячэнне! У двух радках Вы сфармулявалі коратка
і дасціпна той матыў, якім я зараз кіруюся. Я сам не здолеў бы так ясна і лаканічна адказаць пра прычыну, чаму я не магу “папрасіцца”, усім тым
добразычліўцам, якія раяць мне супрацьлеглае. Бо сапраўды, прычына ж тая не толькі ў дэвізе маіх шляхетных продкаў “Усрэмся, але не паддадэмся!”. Чаму так адбываецца? Чаму сапраўдныя паэты так лёгка пранікаюць у сутнасць рэчаў і з’яў, над якімі дыскутуюць “адмыслоўцы”? Я веру, што яны задаюць свае пытанні космасу
– і чуюць у сваёй душы адказы Бога”.
2011 год