​Сёння мы распавядаем пра яшчэ адно жыццё, закрытае ў клетку.Мікалай Статкевіч — вядомы беларускі па…

Сёння мы распавядаем пра яшчэ адно жыццё, закрытае ў клетку.

Мікалай Статкевіч — вядомы беларускі палітык, які заўсёды выступаў за свабоду і дэмакратыю. Што такое рэпрэсіі, ён адчуў задоўга да выбараў 2020 года.

У 90-х Статкевіч быў выкладчыкам ваеннага вучылішча ў Мінску і чытаў лекцыі на беларускай мове. Стварыў “Беларускае згуртаванне вайскоўцаў”, якое не падабалася ўладам. А ў 1993 годзе яго звольнілі з фармулёўкай “за дыскрэдытацыю афіцэрскага звання”.

Статкевіч заўседы актыўна пратэставаў супраць сумнеўных дзеянняў уладаў. У 1991 годзе ён пакінуў Кампартыю ў знак пратэсту супраць танкаў у Вільні. У 1993 годзе выступіў супраць далучэння Беларусі да дагавора аб калектыўнай бяспецы, па якім беларусаў маглі адпраўляць на чужыя войны.

У 1996 годзе стаў старшынёй партыі “Народная Грамада”. Арганізоўваў шматлікія акцыі пратэсту.

У 2004 годзе Мікалай Статкевіч арганізаваў акцыі супраць фальсіфікацый на рэферэндуме. Быў затрыманы і прысуджаны да 3 гадоў зняволення.

На прэзідэнцкіх выбарах-2010 Статкевіч быў кандыдатам. Вынікі мы ўсе ведаем. Пасля разгону шматтысячнага мітынгу на плошчы Незалежнасці Мікалая затрымалі. Ён прабыў у калоніі да жніўня 2015 года.

Апошняе затрыманне Статкевіча адбылося па дарозе на пікет па зборы подпісаў за Ціханоўскую. У чэрвені 2020 года на Мікалая была ўзбуджаная крымінальная справа, а потым абвінавачванне перакваліфікавалі па арт. 293 КК РБ аб масавых беспарадках.

Падтрымайце Мікалая добрым словам у лісце. Распавядзіце, што мы, беларусы, не апускаем рукі і верым ў светлую будучыню. Адрас для лістоў Статкевічу Мікалаю Віктаравічу: СІЗА-3 246003, г. Гомель, вул. Кніжная 1А.

Поўную версію артыкула чытайце па спасылцы: https://teletype.in/@zubr_in/zizn_v_borbie