“Стаю на паддоне, у кеглі абуты, няхай бы хто ёбнуў, спыніўшы пакуты мае і народа, які мяне церпіць; няхай бы прыдумаў што-небудзь мой церцель. О каб жа хто ведаў, як жыць гэта цяжка з мянушкаю “бацькі” і конскаю ляжкай! Узяўшы уладу хлусьнёй і падманам, зьбіраў я гадамі з падонкаў каманду, а тых, хто занадта глядзеў незалежна, з Драздоўскага мы выдалялі манежу. І вось рэвалюцыя…Выйшлі агенты… Балёнікі, сьпевы і белыя ленты… Усё, што гадамі ляпіў я і клеіў, народнай нянавісьці зорка Галея за пару гадзін перайначыла ўшчэнт, паставіўшы крыжык свой на пастамент – на той, на які я зьбіраўся падняцца у бронзе і славе прыдворных паяцаў… Цяпер на паддоне драўляным стаю, і новы “народзец” я не пазнаю, але адчуваю, што гэты, як той, мяне ненавідзіць усёю душой”.