“Я сапраўды, як ты пішаш, шмат чытаю ў “СБ” пра памежныя праблемы. І вось што там вычытаў: 90% мігрантаў на мяжы з Польшчай – іракская курды. У сутыкненнях з польскімі сілавікамі ўдзельнічалі толькі яны.
А Іракскі Курдыстан – зараз самы бяспечны рэгіён у Іраку. Тэрарыстычныя акты здараюцца, у асноўным, у цэнтры краіны, асабліва, у Багдадзе, дзе іракскія арабы-суніты ўзрываюць сваіх суайчыннікаў арабаў-шыітаў. А ў курдаў вялікія праблемы былі раней, калі Саддам Хусейн абстрэльваў іх паселішчы артылерыяй ды труціў курдаў газамі.
Акупацыя Ірака ЗША ўратавала курдаў і дазволіла ім сфармаваць на поўначы Ірака сваю квазі-дзяржаву. Не бедную, бо там вялікія радовішчы нафты.
Такім чынам, іракскія курды на нашай мяжы – гэта чыста эканамічныя мігранты. Дарэчы, яны заплацілі кантрабандыстам за беларускі маршрут ад 17,5 да 21 тысячы USD.
Безумоўна, эканамічная міграцыя мае права быць. Тым болей, што некаторыя германскія гарады выяўляюць зацікаўленасць у мігрантах з-за сваіх дэмаграфічных праблем. І курды тут не горшы варыянт, бо яны не рэлігійныя фанатыкі і жанчыны ў іх працуюць у школах і бізнэсе.
Але не зразумела, чаму прымушаць людзей праходзіць такія цяжкія, небяспечныя і дарагія квесты, каб прыняць іх. Калі можна проста адчыніць консульства ў Эрбілі ці Кіркуку і выдаваць ім там міграцыйныя візы ў Германію. Праўда, зусім не факт, што яны едуць менавіта ў Германію, бо каля французскага Дзюнкерка 1,5 тысячы курдаў шукаюць магчымасці перабрацца праз Ла-Манш у Англію. У іх там таксама лагер.
Што тычыцца тэлефанавання в.а. канцлерын, то гэта выглядае спробай выкарыстаць у гандлі па праблеме мігрантаў прынятыя 15.11, але яшчэ не ўведзеныя санкцыі. Я пра такі падыход пісаў табе яшчэ з Жодзіна. Гледзячы на хуткую лакалізацыю праблемы тут, гэты падыход спрацоўвае.
Усё гэта – вынік аналізу нумара “СБ” за 18.11
На наступны дзень газеты не прынеслі “
Гомель, 21.11.2021
https://www.facebook.com/100002338128013/posts/4803861793035044/?sfnsn=scwspmo